Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вечнае кола, граблі, сцэнар сэрыялу. З чым у мэмах параўноўваюць Чарнабаеўку, якая стала кашмарам для расейскага войска ва Ўкраіне


Адзін з мэмаў на тэматыку Чарнабаеўкі, створаны ва ўкраінскім інтэрнэце
Адзін з мэмаў на тэматыку Чарнабаеўкі, створаны ва ўкраінскім інтэрнэце

Мястэчка Чарнабаеўка, прыгарад Херсона, у якім жыве каля 9 тысяч чалавек, стала адным з сымбаляў украінскага адпору расейскай агрэсіі. Сабралі мэмы, зьвязаныя са шторазовым зьнішчэньнем акупацыйных сілаў у гэтай мясцовасьці.

Раней Чарнабаеўка славілася міжнародным аэрапортам; паводле перапісу насельніцтва Ўкраіны 2001 году, тут жылі і беларусы, 35 чалавек. Цяпер мястэчка трывала ўвайшло ў гісторыю Ўкраіны тым, што на мясцовым аэрадроме Ўзброеныя сілы Ўкраіны ажно 9 разоў зьнішчалі сканцэнтраваныя на ім расейскія сілы.

Упершыню расейцаў на аэрадроме Чарнабаеўка бамбілі «Байрактары» 27 лютага. У ноч на 7 сакавіка абаронцы Ўкраіны зьнішчылі адразу 30 адзінак тэхнікі праціўніка. 15 сакавіка чарговымі ўдарамі былі зьнішчаныя новыя верталёты, піша РБК-Украіна.

На наступны дзень, 16 сакавіка, у Чарнабаеўцы згарэлі яшчэ 7 баявых верталётаў Вайскова-касьмічных сілаў Расеі. 18 сакавіка Ўзброеныя сілы Ўкраіны нанесьлі ўдары па камандным пункце 8-й арміі Паўднёвай вайсковай акругі РФ. Тады быў зьліквідаваны яе камандзір, генэрал-лейтэнант Андрэй Мардвічаў. Дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч расказаў пра выпадак 19 сакавіка: «Толькі ня сьмейцеся. Мы па іх зноў ударылі ў Чарнабаеўцы. Шосты раз». Падрабязнасьцяў ён не раскрыў.

21 і 22 сакавіка расейцы не перасталі дысьлякавацца ў Чарнабаеўцы і зазналі новыя удары з боку ўкраінскіх абаронцаў. Чарговымі авіяўдарамі была зьнішчана баявая тэхніка, а таксама асабовы склад расейскіх войскаў. Урэшце, 23 сакавіка Арастовіч паведаміў, што з аэрадрому расейцы атакавалі Мікалаеў ракетамі «Сьмерч», украінская авіяцыя зноў атакавала праціўніка, і гэта была ўжо 9-я пасьпяховая атака.

З нагоды няспыннага разгрому расейскіх сілаў у Чарнабаеўцы украінскія карыстальнікі інтэрнэту стварылі шэраг пацешных карцінак, якія праслаўляюць Чарнабаеўку як месца славы ўкраінскай авіяцыі.

Жартуюць ня толькі карыстальнікі інтэрнэту, якія часта хаваюцца пад сецевымі псэўданімамі; далучылася да параду мэмаў і Вярхоўная Рада Ўкраіны.

Ёсьць і рэмаркі да заявы самога Арастовіча.

У адказ на нядаўняе рашэньне прэзыдэнта Зяленскага прызнаць гарадамі-героямі Ўкраіны Харкаў, Чарнігаў, Марыюпаль, Херсон, Гастомель і Валнаваху зьявілася і неафіцыйная прапанова ўвесьці званьне «сяло-герой».

Да флэш-мобу ў сацсетках далучылася таксама Нацвардыя Ўкраіны, якая пажартавала, што ў краіне цяпер ня кажуць «дэ жа вю», а кажуць «Чарнабаеўка».

Не маглі ўкраінцы не адрэагаваць на словы кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава пра тое, што ва Ўкраіне неабходна знайсьці і схапіць ворага Расеі Сьцяпана Бандэру.

Некаторыя карыстальнікі інтэрнэту ўспомнілі падзеі фільму «Дзень сурка», дзе ўсё пастаянна паўтаралася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG