Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 сакавіка: ператрусы і допыты праз «рэйкавых партызанаў»


Затрыманьні ў Беларусі 1 лістапада 2020 году
Затрыманьні ў Беларусі 1 лістапада 2020 году

Ператрусы ў Полацку, затрыманьні ў Сьветлагорску. Што адбываецца ў Беларусі на 23-й дзень вайны Расеі супраць Украіны.

Праваабаронцам стала вядома, што ў сераду і чацьвер у Полацку адбылося сама меней два ператрусы, пасьля якix людзей адвозілі ў ГАУС. У Наваполацку сілавікі таксама прыяжджаюць да людзей на працу і дапытваюць. Прычына — на гэтым тыдні на перагоне Фарынава — Загацьце (Віцебскае аддзяленьне) зьнішчылі рэлейны шкаф СЦБ.

У Сьветлагорску затрымалі Андрэя Музычэнку

17 сакавіка ў Сьветлагорску на працы затрымалі мясцовага жыхара Андрэя Музычэнку, у якога раней праводзілі ператрус у кватэры. Спачатку ў цэнтар вольнага часу «Тандэм», дзе працуе Андрэй, патэлефанавалі зь міліцыі і спыталі, ці ён на працы. Каля 11:00 туды зьявіліся міліцыянты — як мяркуецца, з гомельскага АМАПу. Яны забралі Андрэя ў Сьветлагорскі РАУС, паведамляе «Гомельская Вясна».

На палітвязьня Ціхана Осіпава завялі новую справу

Яго вінавацяць у злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі.

Ціхана Осіпава асудзілі за наезд на вайскоўцаў падчас пратэстаў, удзел у масавых беспарадках, а таксама за лжывы данос (пасьля ДТЗ мужчына заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў аўта там і заявіў, што яго сагналі). У новай справе яму пагражае да двух гадоў зьняволеньня. Але пра гэта не паведамілі ні жонцы, ні адвакатцы. Судзіць Ціхана будуць 25 сакавіка на выязным пасяджэньні ў калёніі.

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора ў Стоўпцах затрымалі Віктар Бычкевіча

Аб прычынах і абставінах затрыманьня не паведамляецца. Але есьць дадзеныя, што зараз мужчыну ўтрымліваюць у Стаўпецкім РАУСе.

У Менску АМАП затрымаў жанчыну, якая спрабавала ня даць камунальнікам сьпілаваць дрэва

18 сакавіка па адрасе Гарадзкі вал, 1 у Менску затрымалі жанчыну, якая намагалася абараніць дрэва ў сваім двары. Рабочыя спрабавалі яго сьпілаваць, а жанчына ім перашкаджала. У выніку на яе выклікалі АМАП. Дзе цяпер знаходзіцца затрыманая, пакуль невядома.

Ператрус у Мазыры

Міліцыя прыйшла зь ператрусам да мазырскага праваабаронцы Ўладзімера Целепуна. Раней у яго неаднаразова праводзіліся вобшукі, міліцыя забірала тэхніку. У 2021 годзе Ўладзімера забіралі з анкалягічнага аддзяленьня, дзе ён лячыўся, каб правесьці ператрус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG