Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завод «БелДжы» адпраўляе работнікаў у водпуск. Няма камплектных частак


Лягатып Geely, 2 студзеня 2022 году
Лягатып Geely, 2 студзеня 2022 году

СЗАТ «БелДжы» да красавіка прыпыняе дзейнасьць.

У прэс-цэнтры завода выданьню av.by расказалі, што такое рашэньне прынята ў сувязі з парушэньнямі лягістычных сувязяў і перабоямі ў пастаўках матэрыялаў і камплектных з КНР.

Як заявілі на прадпрыемстве, часовая паўза не адаб’ецца на продажы і абслугоўваньні аўтамабіляў Geely у Беларусі.

Першым пасьля паўзы працу адновіць цэх зваркі. Тыя, каму давядзецца ісьці ў адпачынак на гэты час, атрымаюць выплаты, з астатнімі пытаньні вырашаюцца індывідуальна.

Пад Барысавам вырабляюцца красовэры Geely Atlas Pro, Geely Coolray і Tugella. Сёлета кіраўніцтва заводу не плянуе маштабнай мадэрнізацыі мадэльнага шэрагу. На другую палову 2022-га намечана буйнавузлавая зборка поўнапамернага красовэра Mоnjaro і Geely Emgrand чацьвёртага пакаленьня з заводзкім індэксам SS11. Па дадзеных БАА, прадукцыя беларускага прадпрыемства ўтрымлівае другое месца ў топе найбольш прадаваных аўтамабільных марак у краіне.

Раней Geely другі раз за бягучы год падняла цэны на ўсе машыны. Так, з 10 сакавіка цана транспартных сродкаў у залежнасьці ад мадэлі і мадыфікацыі вырасла з 6500 да 17 800 рублёў. Хутчэй за ўсё, аўтамабілі будуць даражэць і далей, бо заводу, які закупляе машына-камплекты за валюту, неабходна кампэнсаваць страты ад падзеньня беларускага рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG