«Нашыя войскі сёньня займаюцца зьнішчэньнем расейскай вайсковай тэхнікі і рэсурсаў, якія ёсьць на сёньняшні дзень на тэрыторыі нашай краіны. Пры неабходнасьці, калі будзе прынята рашэньне вярхоўным галоўнакамандуючым зрабіць гэта, яно будзе прынята», — заявіў ён у эфіры тэлеканалу «Украіна 24».
На пытаньне, ці зможа нанесьці Ўкраіна ўдар па тэрыторыі Беларусі ў выпадку прыняцьця прэзыдэнтам Украіны, вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Зяленскім рашэньня, Данілаў адказаў: «Вядома ж».
Падчас эфіру Данілаў таксама сказаў, што для Ўкраіны было нечаканым выкарыстаньне тэрыторыі Беларусі для нападу расейскіх войскаў.