Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ўкраіны: «Наперадзе цяжкія выпрабаваньні, будуць страты, але трымайма строй»


Аляксей Рэзьнікаў
Аляксей Рэзьнікаў

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў у сваім звароце да вайскоўцаў заявіў, што вайсковае кіраўніцтва краіны і камандаваньне Ўзброеных сіл накіроўвае свае намаганьні на ўзмацненьні сыстэмы абароны і бясьпекі ўкраінскай дзяржавы.

«Крэмль зрабіў чарговы крок да адраджэньня Савецкага Саюзу. З новым Варшаўскім пактам і новай Бэрлінскай сьцяной. Адзінае, што аддаляе ад гэтага — Украіна і ўкраінская армія», — заявіў Аляксей Рэзьнікаў.

Міністар упэўнены ў перамозе Ўкраіны:

«Наш выбар вельмі просты — абараняць сваю краіну, свой дом, сваіх родных. Наперадзе цяжкія выпрабаваньні. Будуць страты. Давядзецца прайсьці праз боль, пераадолець страх і адчай. Але нас чакае перамога, бо мы на сваёй зямлі і за намі праўда».

22 лютага органы, якія называюць сябе парлямэнтамі «ЛНР» і «ДНР», аднагалосна ратыфікавалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе з Расейскай Фэдэрацыяй, якая прызнала іх незалежнымі дзяржавамі насуперак міжнароднаму праву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG