Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія знаходзяцца ў часовым лягеры на беларуска-польскай мяжы, адхіляе амаль палова жыхароў краіны. Вынікі апытаньня былі абнародаваны ў суботу, 27 лістапада, паказала апытаньне сацыялягічнага інстытуту YouGov, піша Deutsche Welle.
Усяго дзевяць працэнтаў рэспандэнтаў згодны, каб гэтыя людзі прыбылі ў ФРН і іх хадайніцтвы аб прыстанішчы разглядаліся безь якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21% немцаў пагадзіліся б на ўезд мігрантаў у ФРН толькі ў тым выпадку, калі частку людзей з гэтай групы прымуць іншыя краіны Эўрапейскага Зьвязу.
Яшчэ 18% апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў зь беларуска-польскай мяжы, якія бягуць з зоны баявых дзеяньняў.