«Раман стаў актуальны, бо вярнулася тое, што, здавалася, назаўсёды засталося ў гісторыі. Сёньняшняе пакаленьне беларусаў паўтарае лёс пакаленьня сталінскіх часоў. Гадоў рэпрэсій, ахвярмі якіх сталі найлепшыя сыны і дочкі Беларусі. У тым ліку нацыянальны геній Янка Купала, пра жыцьцё і гібель якога раман», — расказаў чытачам сутнасьць задумы Ўладзімер Някляеў, якога цытуе Польскае радыё.
Назва кнігі ў перакладзе значыць «Геена вогненная».
«Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лягерах, у Курапатах) пражылі сваё жыцьцё пэрсанажы раману. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёньня»,— удакладніў аўтар.
Кніга на беларускай мове выдадзена ў Польшчы Фондам Kamunikat.org. У камэнтары для «Польскага радыё» яго кіраўнік Яраслаў Іванюк выказаў спадзяваньне, што праз шэраг прэзэнтацый з творам пазнаёміцца максымальна шырокае кола чытачоў.
«Нам вельмі хочацца, каб трапіла яна да беларускага чытача. Аднак з палітычных прычынаў перадаць яе ў Беларусь будзе вельмі цяжка альбо нават і нерэальна. Таму арганізуем цыкль прэзэнтацый рамана з удзелам Уладзімера Някляева і барда Зьмітра Вайцюшкевіча ў гарадах, якія ёсьць найбуйнейшымі цэнтрамі беларускай эміграцыі ў Польшчы і Літве. Хочам таксама, каб новы раман вядомага беларускага пісьменніка дайшоў да асяродзьдзя беларускай меншасьці», — адзначыў Яраслаў Іванюк.
Першым горадам, які наведаў Уладзімер Някляеў з прэзэнтацыяй, стаў Кракаў. Далей будуць:
- 26.11 — Уроцлаў, Wrocławski Dom Literatury «Klub Proza», Przejście Garncarskie 2, godz. 18:00
- 27.11 — Познань, Centrum Kultury Zamek Sala Wielka, ul. Św. Marcin 80/82, godz. 16.00
- 28.11 — Гданьск, Miejski Teatr Miniatura, aleja Grunwaldzka 16, godz. 15:30
- 29.11 — Варшава, ul. Kryniczna 6, godz. 18:00
- 30.11 — Лодзь, Dom Literatury, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00
- 01.12 — Беласток, Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00
- 02.12 — Бельск Падляскі, Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00
- 03.12 — Вільня, Саюз пісьменнікаў Літвы, вул. К. Сірвідо 6 (К.Sirvydo 6), 17.00
- 04.12 — Вільня, Беларускі дом, Vilniaus g. 20, 17:00.
Ва ўсіх прэзэнтацыях у Польшчы і Літве на запрашэньне арганізатараў удзельнічае музыка Зьміцер Вайцюшкевіч.