Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычныя сілы назвалі тры крокі, каб рэфэрэндум не адбыўся


Дэманстрацыя ў Менску, жнівень 2020 году
Дэманстрацыя ў Менску, жнівень 2020 году

На 6-м «усебеларускім народным сходзе» Лукашэнка заявіў, што трэці варыянт праекту Канстытуцыі будзе гатовы да канца году і на пачатку 2022-га вынесены на рэфэрэндум. У бюлетэнях будуць два варыянты адказу на пытаньне, ці падтрымлівае выбарнік новы праект Канстытуцыі.

Сёньня дэмакратычныя сілы апублікавалі плян на дзень галасаваньня наконт новай Канстытуцыі. Яны заклікаюць далучыцца да стратэгіі дзеяньняў, якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы «Сумленныя людзі», Zubr, плятформа «Голас» пры ўдзеле Офіса Сьвятланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і Каардынацыйнай рады.

«„Рэфэрэндум“ заплянаваны на пачатак 2022-га года. Гэтае мерапрыемства — злачынства і падман, якое мы, беларусы, ператворым у „вотум недаверу“ рэжыму. „Сумленныя людзі“, „Зубр“, „Голас“ заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь несапраўдным. Гэтае дзеяньне азначае, што мы ня згодныя з рэжымам і выступаем за ўсталяваньне законнасьці і стварэньні ўмоў для правядзеньня сумленных выбараў». — гаворыцца ў апублікаваным сёньня звароце.

Для таго, каб зрабіць бюлетэнь несапраўдным, ініцыятары звароту прапануюць тры пункты:

  • У дзень галасаваньня прыйсьці на выбарчыя ўчасткі.
  • Паставіць крыжыкі насупраць усіх прапанаваных у бюлетэні варыянтаў.
  • Апусьціць бюлетэнь у скрыню для галасаваньня.

У апублікаваным відэазвароце ініцыятары ідэі тлумачаць, што байкот рэфэрэндуму карысны для рэжыму, паколькі «пасіўныя і расчараваныя грамадзяне, якія ня ўдзельнічаюць у палітыцы, гэта тое, чаго рэжым дамагаецца рэпрэсіямі». На думку аўтараў звароту, «Лукашэнку патрэбная мінімальная яўка на рэфэрэндум і ён будзе шчасьлівы, калі на рэфэрэндум прыйдуць толькі ляяльныя і тыя, каго можна загнаць сілай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG