Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень студэнта; год таму арыштавалі журналістак Андрэеву і Чульцову


Пратэст студэнтаў БДЭУ у Менску, 26 кастрычніка 2020
Пратэст студэнтаў БДЭУ у Менску, 26 кастрычніка 2020

Падзеі 17 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 лістапада традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У гэты дзень у 1989 годзе ў Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі». Дзень 17 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае сьвята ў Чэхіі і Славаччыне пад назвай Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

У гэты дзень год таму

  • Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову арыштавалі нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту каля «плошчы Перамен» 15 лістапада.
  • Беларусь панізіла ўзровень удзелу ва «Ўсходнім партнэрстве»
  • У Чэхіі пачала працу Амбасада незалежнай беларускай культуры

Таксама ў гэты дзень

1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.

1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.

1800 — у Вашынгтоне на першае пасяджэньне сабраўся Кангрэс ЗША.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).

1991 — Кангрэс ЗША ўхваліў пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксыкай.

1992 — у Менску стварылі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У 2004 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі анулявала ліцэнзію ЭГУ на аказаньне адукацыйных паслугаў. З 2005 году ЭГУ аднавіў працу ў Літве.

У гэты дзень нарадзіліся

1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.

У памяці

1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

2013 — Дорыс Мэй Лэсінг, ангельская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2007 году.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG