Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня ведаю, калі скончыцца гэты сюр». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра жыцьцё ў віцебскай калёніі


Блогеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін у судзе.
Блогеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін у судзе.

Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін, асуджаны на 3 гады зьняволеньня, адбывае пакараньне ў калёніі Віцьба-3 пад Віцебскам.

Паводле знаёмай палітвязьня берастаўчанкі Людмілы (імя на яе просьбу зьмененае), ад Сяргея Пятрухіна працяглы час не было лістоў. Але нарэшце маўчаньне спынілася, што вельмі ўсьцешыла Людмілу. Жанчына вырашыла падзяліцца зьместам ліста ад Сяргея Пятрухіна з тымі, хто перажывае за яго і ягонага сябра, таксама блогера Аляксандра Кабанава.

«Мы разам перажывалі за наш горад, за ягоную будучыню. Гэта старонкі гісторыі. Будзем спадзявацца, што іх імёны, Сяргея і Сашы, ніколі няя будуць забытыя намі», — тлумачыць Людміла.

Паводле ліста, свае знаходжаньне ў віцебскай калёніі Сяргей Пятрухін называе то «цікавай камандзіроўкай», то «сюрам», кажа Людміла. Параўнаньне з камандзіроўкай яе сябра тлумачыць тым, што сустрэўся за кратамі зь вельмі «адукаванымі, граматнымі і цалкам адэкватнымі людзьмі» і гэтым вельмі задаволены.

BELARUS - political prisoner Siarhiej Piatruchin, a letter
BELARUS - political prisoner Siarhiej Piatruchin, a letter

«Такая кампанія мне даспадобы. Жадаю вам такой жа, вядома, толькі ня ў лягеры», — піша Сяргей Людміле і дадае, што як блогер «гатовы рабіць годны, эксклюзіўны і вельмі цікавы кантэнт».

Аднак Сяргей Пятрухін марыць хутчэй апынуцца на волі, лічыць ягоная сяброўка.

«Вось ён піша, што «ня ведае, калі скончыцца гэты сюр», але прадчувае, што хутка. І дадае: «Ну, не настолькі хутка, як хацелася б, але хутка».

Паведаміў Сяргей Пятрухін і пра тое, чым займацца ў адносна вольны час.

«Вучу, як і раней, мову. Захапіўся шахматамі, у якія гуляў даўным-даўно. Чытаю», — напісаў Сяргей Пятрухін.

Пры канцы ліста палітвязень зьвярнуўся да сяброў з просьбай — дапамагчы ягонай маці, якая апынулася ў складаным становішчы.

«Хачу папрасіць, каб дапамаглі матулі і сястры паслаць мне пасылку. Трэба машына плюс кіроўца. Матуля зьнясілела пасьля ковіду. Гэта трэба ў сьнежні», — папрасіў сяброў Сяргей Пятрухін.

Зь ліста блогера вынікае, што ён меў праблемы зь ліставаньнем, таму працяглы час ад яго не было лістоў. Але ў чым дакладна прычына, палітвязень не паведаміў.

У красавіку Кастрычніцкі суд Магілёва прызнаў блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу) ды ў зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў (артыкул 369 КК). Сяргей Пятрухін быў асуджаны яшчэ і за абразу судзьдзі Берасьцейскага абласнога суду Андрэя Лешчанкі (артыкул 391 КК).

Судзьдзя Вольга Краўчанка пакарала абодвух блогераў трыма гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG