Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Саакашвілі атачылі турму, дзе ён знаходзіцца


Мітынг у Руставі
Мітынг у Руставі

Сотні прыхільнікаў экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі сабраліся сёньня ля турмы ў горадзе Руставі, куды быў зьмешчаны палітык пасьля арышту.

Каля турмы ўсталявалі вялікую сцэну, зь якой, як чакаецца, да ўдзельнікаў мітынгу будуць зьвяртацца палітычныя лідэры. У натоўпе можна заўважыць сьцягі Ўкраіны, Азэрбайджану, ЭЗ, NATO. Некаторыя трымаюць у руках плякаты з надпісамі «Не — палітычнаму перасьледу!», «Свабоду Міхэілу Саакашвілі» і гэтак далей.

Як піша агенцтва «Навіны-Грузія», да мітынгу таксама далучыліся супрацоўнікі арганізацыі «Офіс простых рашэньняў і вынікаў», якая была створаная ва Ўкраіне з ініцыятывы Саакашвілі. Яны прыбылі ў Грузію наўмысна, каб падтрымаць экс-прэзыдэнта.

Меры бясьпекі максымальна ўзмоцненыя — у Руставі перакінулі дадатковыя сілы паліцыі, на месцы мабілізаваны спэцназ. Ля тэрыторыі турмы выстаўленыя мэталічныя агароджы.

Мэта акцыі — выказаць падтрымку Саакашвілі і запатрабаваць яго вызваленьня.

  • Экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі затрымалі ў Тбілісі 1 кастрычніка. Паводле вэрсіі СМІ, ён мог заехаць у краіну праз порт Поці — у вэнтыляцыйнай кабіне трэйлера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG