На другім месцы — апазыцыйная партыя «Адзіны нацыянальны рух», створаная былым прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. У яе 30,7% галасоў.
Старшыня кіруючай партыі Іраклі Кабахідзэ, камэнтуючы на брыфінгу папярэднія вынікі муніцыпальных выбараў, распавёў, што «Грузінскай мары» удалося перамагчы ў 44 выбарчых акругах з 64.
На выбарах мэра Тбілісі, паводле ЦВК, наперадзе былы футбаліст і дзейны кіраўнік гораду Каха Каладзе — ён набраў 45,3% галасоў. Яго апанэнт Ніканор Мэлія атрымаў 34,3% галасоў выбарнікаў. Гэта азначае, што зь вялікай верагоднасьцю на выбарах мэра Тбілісі будзе другі тур.
- У суботу, 2 кастрычніка, грамадзяне Грузіі галасавалі за 64 мэра, а таксама 2068 членаў 64 гарадзкіх і муніцыпальных сходаў (як па прапарцыйнай, так і па мажарытарнай сыстэме).
- Напярэдадні выбараў у краіну вярнуўся экс-прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі, асуджаны ў Грузіі завочна па крымінальных справах аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў і злоўжываньні імі. Саакашвілі абвінавацілі таксама ў незаконным перасячэньні мяжы і затрымалі.
- Грузінская апазыцыя раней заявіла, што выбары могуць расцэньвацца як рэфэрэндум, згодна зь якім калі «Грузінская мара» набярэ менш за 43 працэнтаў галасоў, у краіне павінны прайсьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Такая ўмова было часткай пагадненьня па выхадзе Грузіі з палітычнага крызісу. Дакумэнт быў падпісаны ўвесну пры пасярэдніцтве Эўрапейскай рады.