Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: польскі калега запрасіў сустрэчу ў Нью-Ёрку, але потым ад яе адмовіўся


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей заявіў, што кіраўнік МЗС Польшчы Зьбігнеў Раў запытаў зь ім сустрэчу ў Нью-Ёрку, але пасьля ад яе адмовіўся

«На жаль, некаторыя калегі, запытаўшы сустрэчу, празь некаторы час ад яе адмовіліся. Як гэта зрабіў польскі калега, хоць нам ёсьць пра што пагаварыць і ёсьць што абмеркаваць. І па выніках гэтай размовы маглі б быць выпрацаваныя канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Але гэта таксама паказчык таго, як яны хочуць вырашаць тыя праблемы, якія знаходзяцца ў нашым парадку дня і якія павінны вырашацца», — цытуе Інтэрфакс выступ Макея ў эфіры тэлеканала СТВ у нядзелю.

«Мы гатовыя сябраваць з усімі. Я перакананы, што праз пару-тройку гадоў, як гэта паказваюць прыклады іншых дзяржаваў, зь якімі мы супрацоўнічаем, гэтыя партнэры могуць быць вельмі і вельмі пэрспэктыўнымі», — адзначыў міністар.

«Вядома ж, мы размаўлялі, давялі нашу пазыцыю аб сытуацыі ў краіне, пра пэрспэктывы разьвіцьця канстытуцыйнага працэсу. Давялі пазыцыю, што толькі толькі эвалюцыйны шлях разьвіцьця можа забясьпечыць посьпех у разьвіцьці дзяржавы і грамадзянскай супольнасьці, толькі ён прывядзе да сапраўднай дэмакратыі, пра якую многія так клапоцяцца. Практычна ўсе эўрапейскія калегі былі згодныя з гэтым», — паведаміў Макей.

Як паведамлялася раней, міністар замежных справаў Беларусі падчас Генэральнай асамблеі ААН сустрэўся зь кіраўнікамі МЗС чатырох эўрапейскіх дзяржаваў — Эстоніі, Вугоршчыны, Фінляндыі і Сэрбіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG