Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы выйграў правы кандыдат Караль Наўроцкі

абноўлена

 Караль Наўроцкі на мітынгу пасьля выбараў. Варшава, 1 чэрвеня 2025 году
Караль Наўроцкі на мітынгу пасьля выбараў. Варшава, 1 чэрвеня 2025 году

У Польшчы завяршыўся падлік галасоў у другім туры выбараў прэзыдэнта.

Паводле зьвестак Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, Караль Наўроцкі абраны новым прэзыдэнтам краіны. Ён набраў 50,89% галасоў, ягоны супернік у другім туры выбараў Рафал Тшаскоўскі — 49,11%.

Яўка ў другім туры склала 71,63%.

Перамогу Наўроцкага прадказала таксама late poll — позьняе сацыялягічнае апытаньне, згодна зь якім ён атрымліваў 51 працэнт галасоў у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, а Рафал Тшаскоўскі — 49 працэнтаў. Такія зьвесткі давала кампанія Ipsos для TVN24, TVP і Polsat News, у ім улічваліся вынікі з 90 працэнтаў камісіяў, паведаміла агенцтва PAP.

Экзыт-пол а 21-й гадзіне 1 чэрвеня мінімальную перавагу даваў Тшаскоўскаму.

Яўка выбарнікаў у другім туры ацэньваецца ў 71,7 працэнта.

У першым туры выбараў Тшаскоўскі набраў 31,36 працэнта галасоў, а Наўроцкі — 29,54 працэнта.

  • Прэзыдэнт Польшчы абіраецца на пяць гадоў, уплывае на замежную палітыку, прызначае ўрад і мае статус галоўнага вайскавода. Кіраўнік выканаўчай улады ў Польшчы — прэмʼер-міністар.
  • Караль Наўроцкі працуе дырэктарам Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы. Наўроцкага падтрымліваюць Ярослаў Качыньскі і ягоная партыя «Права і справядлівасьць», але афіцыйна на выбарах Наўроцкі рэпрэзэнтаваў сам сябе.
  • Рафал Тшаскоўскі — мэр Варшавы, кандыдат ад партыі «Грамадзянская плятформа», якая ўваходзіць ува ўрадавую кааліцыю, яго актыўна падтрымліваў прэм’ер Дональд Туск.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG