Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На базе Камітэту дзяржкантролю ствараюць сыстэму «грамадзкіх інспэктараў»


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 339 «Аб грамадзкіх інспэктарах».

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі, у адпаведнасьці з дакумэнтам на базе Камітэту дзяржаўнага кантролю ствараецца сыстэма грамадзкіх інспэктараў.

Імі могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасьцях садзейнічаць органам кантролю. Грамадзкія інспэктары будуць выконваць гэтыя функцыі на грамадзкіх асновах у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадзкія аб’яднаньні могуць уносіць прапановы аб прыцягненьні іх чальцоў да працы ў якасьці грамадзкіх інспэктараў, у тым ліку для выкананьня сацыяльна значных задачаў, напрыклад маніторынгу цэнаў на тавары першай неабходнасьці і эфэктыўнасьці выкарыстаньня дзяржаўнай маёмасьці, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Кіраваць дзейнасьцю грамадзкіх інспэктараў будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG