Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жалезны чалавек». Хто такі Максім Знак, якога асудзілі на 10 гадоў турмы. ВІДЭА


Максім Знак
Максім Знак

Хто такі Максім Знак? Выдатны юрыст, арбітар, «жалезны чалавек», паэт і бард, расказваюць сваякі і сябры палітзьняволенага. Сёньня Максіму Знаку прысудзілі 10 гадоў калёніі.

У Менску агучылі прысуд палізьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • змова з мэтай захопу ўлады;
  • заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраўніцтва ім.

Адвакаты палітвязьняў ужо заявілі пра тое, што будуць абскарджваць прысуды. Віны ніхто з палітвязьняў не прызнаў.

Працэс заняў 17 паседжаньняў. 2 верасьня абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Марыя Калесьнікава пачала сваю прамову па-беларуску, працытаваўшы ўрывак з твора пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, які ёй даслалі ў лісьце салідарныя беларусы. Таксама яна выказала думку, што працэс над ёй і Максімам Знакам гістарычны, незалежна ад таго, якім будзе рашэньне.

Перад абвяшчэньнем прысуду каля суду на менскай вуліцы Маякоўскага ўтварылася доўгая чарга людзей. Кожнага намагаліся зьняць на відэа людзі ў цывільным. Бацьку Марыі Калесьнікавай прапусьцілі ў залю, замежных дыпляматаў — не.

Марыя Калесьнікава і Максім Знак далучыліся да выбарчага штабу Віктара Бабарыкі ў траўні 2020-га — амаль адразу пасьля таго, як той абвясьціў пра сваё рашэньне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Абое сталі тварамі кампаніі нароўні з самім Бабарыкам — зьяўляліся на працэдуры падачы дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ЦВК, падавалі туды сабраныя Бабарыкам подпісы за вылучэньне, актыўна камэнтавалі ход кампаніі і пляны штабу пасьля затрыманьня самога Бабарыкі.

Пасьля стварэньня аб’яднанага штабу і Максім Знак, і Марыя Калесьнікава працягнулі актыўную дзейнасьць у выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Пасьля стварэньня Каардынацыйнай рады Знак і Калесьнікава ўвайшлі ў яе прэзыдыюм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG