Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: «Максім Знак у судзе падрабязна камэнтуе матэрыялы справы, дзе няма ніякіх доказаў яго віны»


Максім Знак, Марыя Калесьнікава
Максім Знак, Марыя Калесьнікава

Палітвязьні, прадстаўнікі Каардынацыйнай рады беларускай апазыцыі Максім Знак і Марыя Калесьнікава далі паказаньні ў судзе. Адвакат кажа, што яны актыўна аспрэчваюць усе абвінавачаньні ў свой бок.

Паводле адваката Яўгена Пыльчанкі, Максім Знак, як і плянаваў перад пачаткам судовага разбору, актыўна ўдзельнічае ў працэсе. Словы адваката прыводзіць тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

«Ён даў паказаньні, якія аспрэчваюць усе інкрымінаваныя яму дзеі, а цяпер падрабязна камэнтуе досьледныя матэрыялы справы, у якіх, як абарона зазначала раней, няма ніякіх доказаў яго віны».

Адвакат дадаў, што такую ж актыўную пазыцыю ў судзе займае і Марыя Калесьнікава.

«На гэты момант ужо дасьледавана значная частка матэрыялаў, аднак да завяршальнай стадыі мы яшчэ не падышлі. Тым ня менш, калі б не было пасяджэньне закрытым, грамадзтва ўжо цяпер пераканалася б, што выстаўленае абвінавачаньне не заснавана на рэальнасьці», — зазначыў Пыльчанка.

Судовы працэс у справе Максіма Знака і Марыі Калесьнікавай пачаўся 4 жніўня 2021 году, ён праходзіць у судзе Менскага раёну ў закрытым рэжыме. Калесьнікава і Знак пад вартай зь верасьня 2020 году, яны абвінавачваюцца паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім».

Абаім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі, праваабарончыя арганізацыі прызналі іх палітычнымі вязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG