Тры бяздомныя менчукі зь леташняй вясны пад прымусам і задарма працавалі жывёлагадоўцамі.
Іх завэрбавалі і зьвезьлі ў Астравецкі раён трое зь Берасьцейскай вобласьці.
Заробленыя бадзягамі грошы, каля 30 тысяч рублёў, падазраваныя забралі сабе.
Пра гэта паведаміла Пракуратура Гарадзенскай вобласьці. Яна ўсчала крымінальную справу за гандаль людзьмі — «вярбоўку, перавозку чалавека ў мэтах эксплюатацыі, учыненыя ў дачыненьні да дзьвюх і болей асобаў, з пагрозай ужываньня гвалту, небясьпечнага для жыцьця ці здароўя, з карысьлівых намераў, групай асобаў паводле папярэдняе змовы».