Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку Беларусі аб шырокай грашовай масе.
Аб’ём рублёвых дэпазытаў на 1 ліпеня склаў 4 мільярды 605 мільёнаў рублёў. Гэта на 5,6 мільёна менш, чым месяцам раней, і апошнім часам назіраецца далейшае скарачэньне рублёвых укладаў.
Агульная сума валютных дэпазытаў фізычных асобаў на 1 ліпеня склала 4 мільярды 18 мільёнаў даляраў — на 210 мільёнаў даляраў менш, чым месяцам раней. У параўнанні з пачаткам году сума скарацілася на 620 мільёнаў даляраў.
У цэлым шырокая грашовая маса, якая ўключае сродкі людзей і прадпрыемстваў на рахунках у банках, а таксама наяўныя грошы ў абарачэньні, з пачатку году скарацілася на 1 мільярд 323 мільёны беларускіх рублёў. На 1 ліпеня яна склала 49 мільярдаў 477 мільёнаў рублёў.
Наяўныя грошы ў абарачэньні за апошні месяц мінулага году павялічыліся на 118 мільёнаў рублёў — да 4 мільярдаў 317 мільёнаў рублёў па стане на 1 ліпеня. Калі параўноўваць гэты паказьнік з дадзенымі на 1 студзеня 2021-га, колькасьць гатоўкі вырасла на 193 мільёны рублёў.