Літоўская фінансавая кампанія Paysera 18 красавіка паведаміла кліентам з грамадзянствам Расеі і Беларусі, якія маюць шэнгенскую візу катэгорыі D (віза, якая дазваляе знаходзіцца ў краіне ЭЗ больш за 90 дзён), аб замарозцы рахункаў у выпадку непрадастаўленьня імі віда на жыхарства (ВНЖ) на працягу 14 дзён, паведамляе «Новая газета Европа».
«У вас ёсьць 14 каляндарных дзён з даты адпраўленьня гэтага ліста, каб прадаставіць патрэбную дакумэнтацыю. Калі на працягу гэтага тэрміну дакумэнты ня будуць дасланыя, на ваш рахунак Paysera будуць накладзеныя абмежаваньні, і нам давядзецца замарозіць сродкі на вашым рахунку», — гаворыцца ў лісьце карыстальнікам.
Паводле некаторых кліентаў, нягледзячы на тое, што ў апавяшчэньні гаворка ідзе аб 14-дзённым тэрміне, перасталі працаваць функцыі адпраўкі сродкаў праз Google Pay і аплаты па нумары карты.
- Paysera — фінансавая кампанія, у якой можна адкрываць рахункі як фізычным асобам, так і кампаніям і заводзіць платныя карткі, прывязаныя да гэтых рахункаў.
- Рахунак Paysera — адна з альтэрнатываў банкаўскаму рахунку, карткай можна расплочвацца ў крамах, у інтэрнэце.
- Раней Paysera абвясьціла, што больш ня будзе абслугоўваць апэрацыі ў расейскіх рублях, закрые рахункі расейскіх кліентаў і абмяжуе пераказ грошай у банкі Расеі і зь іх.