Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заблякаваных рахунках плятформы «Имена» засталося больш за паўмільёна даляраў


Зааснавальніца плятформы «Имена» Кацярына Сінюк
Зааснавальніца плятформы «Имена» Кацярына Сінюк

Сьледчы камітэт Беларусі не дазволіў разблякаваць рахункі ліквідаванай ініцыятывы, каб грошы пайшлі на дабрачыннасьць.

Рашэньне аб ліквідацыі ўстановы прыняў Менскі гарвыканкам.

Заснавальніца праекту «Имена» Кацярына Сінюк паведаміла ў сацсетках: Сьледчы камітэт адхіліў хадайніцтва, у якім арганізацыя прасіла разблякаваць рахункі, каб сабраныя на дабрачыннасьць грошы пайшлі праектам — напрыклад, тым, хто даглядае ў лякарнях сіротаў, або невылечна хворым дзецям у госьпісе.

Паводле Кацярыны Сінюк, на арыштаваных рахунках застаецца больш за 545 тысяч даляраў у эквіваленце.

Пры такім раскладзе заплаціць заробак супрацоўнікам арганізацыі ці звольніць іх кіраўніцтва таксама ня можа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG