Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпагат і абдымкі, казлы і смоўжыкі. Што малююць у турмах беларускія вязьні


Малюнак палітвязьня Андруся Войніча
Малюнак палітвязьня Андруся Войніча

Чытачы Свабоды падзяліліся малюнкамі, якія дасылаюць палітычныя вязьні з-за кратаў. Паглядзіце, як яны малююць.

Ала Шарко, праграмны дырэктар Прэс-клюбу, 43 гады, Менск. Алу затрымалі 22 сьнежня 2020 году за «нясплату падаткаў». Ёй пагражае да 7 гадоў калёніі.

Ала Шарко
Ала Шарко

Адрас для лістоў: СІЗА № 1, 220050 Менск, вуліца Валадарскага, 2, Шарко Але Вячаславаўне

Андрусь Войніч, актывіст «Эўрапэйскай Беларусі», 40 гадоў. Яго затрымалі 25 верасьня 2020 году за «масавыя беспарадкі». Асудзілі на 7 гадоў калёніі.

Андрусь Войніч падчас прысуду
Андрусь Войніч падчас прысуду

Адрас для лістоў: турма № 4, 212011 Магілёў, вуліца Крупскай, 99А, Андрэю Войнічу

Дзьмітры Дубоўскі, анархіст, 34 гады.

Дзьмітры Дубоўскі
Дзьмітры Дубоўскі

Яго вінавацяць у «акце тэрарызму» і «незаконнымі дзеяньнямі са зброяй».

Адрас для лістоў: 220050 Менск, Галоўпаштамт, а/с 8

Расьціслаў Стэфановіч, дызайнэр, архітэктар, сябар Каардынайцыйнай рады, 33 гады. Расьціслава затрымалі 29 верасьня 2020 году за «масавыя беспарадкі».

Расьціслаў Стэфановіч
Расьціслаў Стэфановіч

Адрас для лістоў: СІЗА № 1, 220050 Менск, вуліца Валадарскага, 2, Расьціславу Стэфановічу

Сяргей Раманаў, анархіст, 27 гадоў.

Сяргей Раманаў
Сяргей Раманаў

Сяргея затрымалі разам зь іншымі анархістамі за «акт тэрарызму» і «незаконныя дачыненьні са зброяй».

Адрас для лістоў: 220050 Менск, Галоўпаштамт, а/с 8, Сяргею Раманаву

Яна Арабейка, студэнтка, сябра «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў», 20 гадоў. Яну затрымалі 12 лістапада 2020 году ў «справе студэнтаў». Асудзілі на 2,5 гады калёніі за «арганізацыю пратэстаў».

Яна Арабейка
Яна Арабейка

Адрас для лістоў: СІЗА № 1, 220050 Менск, вуліца Валадарскага, 2, Яне Арабейцы

Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай, 33 гады. Антаніну затрымалі 6 верасьня 2020 году за «масавыя беспарадкі». Асудзілі на 5,5 гады калёніі.

Антаніна Канавалава
Антаніна Канавалава

Адрас для лістоў: СІЗА № 1, 220050 Менск, вуліца Валадарскага, 2, Антаніне Канавалавай

Акіхіра Гаеўскі-Ханада
Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Акіхіра Гаеўскі-Ханада, актывіст анархісцкага руху.

Акіхіру затрымалі 12 жніўня 2020 году за «масавыя беспарадкі» і «ўдзел у злачыннай арганізацыі».

Адрас для лістоў: СІЗА № 1, 220050 Менск, вуліца Валадарскага, 2, Акіхіры Гаеўскаму-Ханадзе

Акіхіра робіць арыгамі жураўлікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG