Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўжо 470 палітычных зьняволеных


Судовы працэс над Паўлам Севярынцам і іншымі палітвязьнямі.
Судовы працэс над Паўлам Севярынцам і іншымі палітвязьнямі.

Праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявамі, у якіх назвалі імёны новых палітычных вязьняў.

Праваабаронцы запатрабавалі іх вызваленьня і перагляду прынятых у дачыненьні да іх мер і судовых рашэньняў.

Палітычнымі вязьнямі прызнаныя:

1. Руслан Валюк — асуджаны судом Смаргонскага р-ну Гарадзенскай вобласьці паводле арт. 188 КК (паклёп) на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня;

2. Арцём Кандрацьеў — асуджаны прысудам суду Аршанскага р-ну Віцебскай вобласьці на паўтара года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 188 КК (паклёп), накіраваны для адбыцьця пакараньня;

3. Дзьмітры Лукашэвіч — затрыманы, абвінавачваецца паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта) і ч. 2 арт. 339 (хуліганства), знаходзіцца пад вартай у СІЗА;

4. Андрэй Шарэнда — затрыманы, абвінавачваецца паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта) і арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь), знаходзіцца пад хатнім арыштам;

5. Сяргей Рудзінскі — асуджаны прысудам суду Аршанскага р-ну Віцебскай вобласьці паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на паўтара года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцьця пакараньня.

6. Юзэф Нямера — асуджаны ў выніку новага разгляду справы Гарадзенскім абласным судом на паўтара года пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 342 КК і арт. 364 КК;

7. Павел Аўчараў — асуджаны на пяць гадоў год пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 342, арт. 363, ч. 2 арт. 293 КК;

8. Эміль Гусейнаў — асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 342 КК, арт. 363 КК, ч. 2 арт. 293 КК;

9. Уладзімер Хамічкоў — асуджаны на чатыры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342 КК, арт. 363 КК, накіраваны для адбыцьця пакараньня;

10. Эдуард Жданко — асуджаны на тры з паловай гады пазбаўленьня волі паводле ч. 2 арт. 363 КК;

11. Арцём Нікіцін — асуджаны на два з паловай гады пазбаўленьня волі паводле ч. 2 арт. 339 КК, арт. 363 КК;

12. Уладзімер Кніга — асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК;

13. Яўген Разьнічэнка — асуджаны на тры з паловай гады пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. З42 КК арт. 364 КК;

14. Ціхан Восіпаў — асуджаны на адзіннаццаць гадоў пазбаўленьня волі паводле ч. 2 арт. 293 КК, ч. 1 арт. 400 КК, ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG