Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Слуцкая скардзіцца, што ў турме ў яе пагоршыўся зрок, яна ня можа пісаць лістоў


Юлія Слуцкая, архіўнае фота
Юлія Слуцкая, архіўнае фота

Аляксандра Слуцкая, дачка затрыманай заснавальніцы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай, расказала, што фігуранты справы «Прэс-клюбу» проста сядзяць за кратамі, зь імі не адбываецца ніякіх сьледчых дзеяньняў.

Летась 22 сьнежня затрымалі пяць супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», у тым ліку кіраўніцу ўстановы Юлію Слуцкую і яе сына, відэаапэратара Пятра Слуцкага. Усіх вінавацяць у нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры.

І хоць паводле закону праверка павінна быць праведзена цягам месяца, яе проста прыпынілі. Гэта падобна на тое, што цяпер адбываецца з парталам Тut.by, лічыць суразмоўца Радыё Рацыя.

«Сьледчых дзеяньняў з удзелам мамы, брата і астатніх калегаў не праводзіцца. То бок не адбываецца нічога, яны проста сядзяць. Хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня адхіленае. Адвакат раз на тыдзень наведвае маму, і дзякуючы гэтаму я ведаю, што яна больш-менш у норме. Хоць у яе моцна пагоршыўся зрок і яна ня можа пісаць лісты. Плюс кашаль, які не спыняецца. Яўна ад цыгарэт, бо ўсе астатнія жанчыны ў камэры кураць. Вось такі „ЗОЖ“: рухацца нельга, курыць можна. Карысную ежу нельга, шкодную — можна», — кажа Аляксандра Слуцкая.

Яна ўдакладніла, што ў адной камэры з маці сядзіць кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс. Пацьвердзіла, што ня так даўно яе вазілі ў Сьледчы камітэт на сустрэчу з консулам і прапанавалі дэпартацыю, аднак актывістка ад такой «угоды» адмовілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG