Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў дакумэнтальны фільм аб палітзьняволенай Юліі Слуцкай, заснавальніцы «Прэс-клюбу». ВІДЭА


Юлія Слуцкая
Юлія Слуцкая

3 траўня, у Сусьветны дзень свабоды друку выйшаў фільм «Слова. Сіла. Юля», прысьвечаны палітычнай зьняволенай Юліі Слуцкай, заснавальніцы Прэс-клюбу.

Апрача яе, цяпер у зьняволеньні 11 прадстаўнікоў мэдыя, сярод якіх — чатыры супрацоўнікі Прэс-клюбу. Усіх іх прызналі палітвязьнямі.

«Мы, каманда Прэс-клюбу, стварылі дакумэнтальны фільм пра сваю заснавальніцу Юлію Слуцкую, пра тое, што ёй удалося зрабіць для разьвіцьця прафэсійнай журналістыкі і мэдыярынку ў Беларусі. Нашым калегам цяпер вельмі нялёгка, але яны захоўваюць бадзёрасьць духу і прымудраюцца падтрымліваць нас нават зь СІЗА. Таму нам неабходна выстаяць і працягваць працу», — пішуць аўтары фільму.

Юлію Слуцкую і яе калегаў затрымалі ў канцы 2020 году, ім інкрымінуецца нясплата падаткаў у асабліва буйным памеры. Хоць выстаўленыя сумы сваякі абвінавачаных сплацілі ў поўным памеры, гэта не паўплывала на ход справы.

23 красавіка тэрмін знаходжаньня пад вартай затрыманых у справе «Прэс-клюбу» падоўжаны яшчэ на 2 месяцы. Такім чынам, Юлія Слуцкая, яе сын Пётра, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі і Ксенія Луцкіна прабудуць за кратамі сама меней да 23 чэрвеня, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Іх ужо чатыры месяцы трымаюць у СІЗА № 1 Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG