Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турмы ці тэатры? Чаго ў Беларусі болей


Гомельскі ізалятар. Ілюстратыўнае фота.
Гомельскі ізалятар. Ілюстратыўнае фота.

Беларусь на першым месцы ў Эўропе па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч чалавек, паводле Паводле міжнароднага цэнтру ​​​​​​​турэмных дасьледаваньняў.

Пры гэтым на канец 2020 году ў Беларусі афіцыйна працавалі 28 тэатраў. Найбольш тэатраў у Менску — 11. Сярод абласьцей па колькасьці тэатраў лідзіруе Гомельская — іх там чатыры, найменш тэатраў у Віцебскай вобласьці — толькі 2. Параўноўваем, чаго ў Беларусі болей — турмаў ці тэатраў.

Турмы і тэатры ў Беларусі.
Турмы і тэатры ў Беларусі.

У Беларусі ў 2,3 раза болей месцаў зьняволеньня, чым тэатраў

Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага, Менск.
Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага, Менск.

Паводле сайта МУС, у Беларусі 66 месцаў зьняволеньня:

  • 16 папраўчых калёній
  • 3 калёніі-пасяленьні
  • 1 выхаваўчая калёнія
  • 6 сьледчых ізалятараў
  • 3 турмы
  • 8 лячэбна-працоўных прафілякторыяў
  • 29 папраўчых устаноў адкрытага тыпу

На 5 калёній 2 тэатры

Найбольш калёній — у Віцебскай вобласьці, іх там 5. Усё гэта — мужчынскія калёніі строгага і агульнага рэжымаў. Напрыклад, у Воршы адразу дзьве калёніі. Тэатар у горадзе таксама ёсьць, але свайго будынку ня мае.

У Віцебскай вобласьці 5 калёній (агулам устаноў зьняволеньня 9), а тэатраў толькі 2.

161 новая пастаноўка і 935 крымінальных спраў за пратэсты толькі ў Менску

Купалаўскі тэатар у нацыянальных колерах. Менск, жнівень 2020 году.
Купалаўскі тэатар у нацыянальных колерах. Менск, жнівень 2020 году.

За мінулы год тэатры Беларусі паказалі 161 новую пастаноўку. Агулам правялі 1065 спэктакляў. Сьледчы камітэт па Менску пасьля выбараў завёў 935 крымінальных спраў, якія зьвязаныя «з масавымі беспарадкамі». І гэта толькі па Менску, па краіне больш.

Першыя ў Эўропе па колькасьці зьняволеных

Паводле міжнароднага цэнтру турэмных дасьледаваньняў (ICPS), у Беларусі 345 зьняволеных на 100 тысяч чалавек. Раней лідэрства ў Эўропе трымала Расея, але цяпер там 331 зьняволены на 100 тысяч чалавек. Праўда, цэнтар дае дадзеныя па Беларусі за 2018 год, па іншых краінах (Турэччына і Расея) яны сьвяжэйшыя, за 2020 год.

У Беларусі на 2020 год, паводле дадзеных ICPS, было болей за 32 тысячы зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG