Прэм’ер-міністар Славаччыны Ігар Матавіч і яго ўрад сышлі ў адстаўку, каб зьмякчыць палітычны крызіс, выкліканы таямнічай зьдзелкай у справе закупкі расейскай вакцыны ад каранавірусу «Sputnik V», піша Голас Амэрыкі.
Гэта першы эўрапейскі ўрад, які скрахаваў праз сытуацыю з пандэміяй, але адстаўка дазваляе захаваць ва ўладзе цяперашнюю кааліцыю з чатырох партый і пазьбегнуць датэрміновых выбараў.
Прэзыдэнт Зузана Чапутава прыняла адстаўку прэм’ер-міністра і папрасіла Эдуарда Хэгера з партыі Матавіча «Звычайныя людзі» сфармаваць новы ўрад.
Крызіс узьнік, калі ў пачатку сакавіка ўсплыла інфармацыя аб сакрэтнай зьдзелцы, якая ўключала згоду Славаччыны закупіць 2 мільёны доз расійскай вакцыны ад COVID-19 «Sputnik V».
Папулісцкі прэм’ер-міністар арганізаваў зьдзелку, нягледзячы на рознагалосьсі паміж партнэрамі па кааліцыі.