Над гэтымі тэмамі ў інтэрвію Свабодзе разважае палітоляг, каардынатар праграмы «Замежная палітыка Беларусі» Рады міжнародных адносінаў «Менскі дыялёг» Дзяніс Мельянцоў.
- Мой пост быў пра тое, як у грамадзтве ставяцца да бчб-сьцяга
- Вялікая частка грамадзтва лічыць гэты сьцяг сваім, хай і не пераважная большасьць
- У сыстэме дзяржаўнага кіраваньня ёсьць розныя плыні: ёсьць тыя, хто адназначна выступае за забарону сьцяга, ёсьць іншыя — тыя, хто мяркуе, што трэба танчэй працаваць з нацыянальнай сымболікай, што ня трэба ствараць расколы на пустым месцы
- Якім будзе канчатковае рашэньне — я ня ведаю
- Учора ад Лукашэнкі быў адзін сыгнал, раней былі іншыя
- Тое, што цяпер адбываецца вакол бчб-сьцяга, трэба інтэрпрэтаваць з гледзішча не гістарычнага, а палітычнага
- Тыя людзі, якія выходзілі на пратэсты пасьля жніўня 2020 году, карысталіся гэтым сьцягам і яны супраць існай улады
- Для ўлады гэта ворагі, іх сымболіка — варожая сымболіка і таму зь ёй трэба так ці інакш разабрацца
- Адзін з магчымых варыянтаў, як «разабрацца» — надаць статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці, але абмежаваць легальныя магчымасьці ёю карыстацца
- Беспрэцэдэнтныя паводле маштабу пратэсты атаясамілі сябе з гэтым сьцягам, а гэты сьцяг — з сабой
- Калі б сымбалем пратэсту заставалася белая стужка, наўрад ці яе б называлі нацысцкім сымбалем
- Я лічыў і лічу бчб-сьцяг эстэтычна больш прывабным
- Гэты сьцяг — гэта колеравая раскладка гербу «Пагоня»
- Калі мы выбудоўваем доўгатэрміновы гістарычны наратыў — ад ВКЛ і БНР, мы павінныя знайсьці месца для бчб-сьцяга і да «Пагоні»
- У бчб-сьцягу ня толькі БНРаўская гісторыя
- Можа быць у будучыні варта правесьці яшчэ адзін рэфэрэндум, які сьцяг патрэбны краіне
- Гэтаму сьцягу было месца і найноўшай гісторыі
- Можна прыгадваць, што яго выкарыстоўвалі калябаранты, а можна — што пад ім у 1994 годзе даваў прэзыдэнцкую прысягу Аляксандар Лукашэнка
- Дзяржава павінная быць заміральнікам, мэдыятарам, а ня бокам у канфлікце з пратэстам
- Паводле апытаньняў напрыканцы 90-х і напачатку нулявых адносна невялікі адсотак падтрымліваў бчб-сьцяг, пасьля таго, як ён стаў атаясамляцца з нацыяналістычным наратывам
- Людзі сталі забывацца, што ён калісьці быў дзяржаўным
- Недзе ў дзясятыя гады, асабліва ў апошнія 5 гадоў, дзяржава стала больш спрыяльна ставіцца да разнастайных праяваў нацыянальнага
- Гэта пачало ўспрымацца ў адрыве ад «бнфаўства», ад апазыцыйнасьці
- І трэцяя хваля — гэта пратэст, які цалкам разарваў сувязь гэтага сьцягу з тытульнай апазыцыяй
- Паводле маіх адчуваньнях, экстрапалюючы дадзеныя апытаньняў, гэта 30-40% сымпатызантаў бчб-сьцягу
- Заявай пра генацыд беларускага народу беларускія ўлады спрабуюць палітызаваць гэтае пытаньне, ператварыць яго ў нейкі аналяг Галакосту, каб мінімізаваць выпады Захаду ў свой бок
- Ёсьць аргумэнт ad Hitlerum
- Можна навесіць такі ярлык, нават калі там не было асаблівай сувязі
- Рамуальд Райс ваяваў супраць Саветаў, супраць камуністаў
- У ідэалягічным наратыве ставіцца калі знак роўнасьці паміж ім і нацыстамі, прынамсі ўсталёваецца зьвязка ці падабенства
- Палітычнае дзеяньне не патрабуе юрыдычнага доказу
- Навешваньне ярлыкоў уплывае на грамадзкую сьвядомасьць
- Бчб-сьцяг сапраўды выкарыстоўваўся калябарантамі, але няма сьведчаньняў, што ён выкарыстоўваўся пра масавых расправах
- Калябаранты выкарыстоўвалі бчб-сьцяг, яны так ці інакш дапамагалі нацыстам — праз гэты лінк у дзяржаўнай ідэалёгіі сьцяг прывязваецца да масавых расправаў