У рамках акцыі актывісты, акторы, музыкі, спартоўцы, іншыя вядомыя людзі чытаюць лісты з-за кратаў.
У першым выпуску опэрная ьМаргарыта Ляўчук, адказная ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны, чытае ліст Аляксея Беразінскага газэце «Новы Час».
Прадпрымальніка асудзілі на 3,5 года ўзмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Аўтары праекту хочуць нагадаць пра людзей, якія знаходзяцца ў зьняволеньні праз сваю грамадзянскую пазыцыю, даць іх голасу загучаць «нават скрозь турэмныя муры».
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўжо 287 чалавек. Агулам Сьледчы камітэт пачаў больш за 2300 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасьці».
У той жа час, нягледзячы на шматлікія дакумэнтальныя пацьверджаньні, не заведзена ніводнай справы супраць сілавікоў за перавышэньне паўнамоцтваў, гвалт і катаваньні, а таксама па фактах сьмерцяў падчас разгону пратэстаў.