Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбылі расейскія дэсантнікі для ўдзелу ў сумесных вучэньнях


Расейскія (пскоўскія) дэсантнікі ў Менску, падчас параду на Дзень Незалежнасьці. Менск, 3 ліпеня 2016 году.
Расейскія (пскоўскія) дэсантнікі ў Менску, падчас параду на Дзень Незалежнасьці. Менск, 3 ліпеня 2016 году.

З 14 па 27 сакавіка на Асіповіцкім палігоне праходзяць тактычныя вучэньні з асабістым складам 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, у іх возьмуць удзел каля 100 вайскоўцаў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Ўзброеных сіл Расеі.

На манэўрах будуць вучыцца вядзеньню спэцыяльных дзеяньняў узмоцненым парашутна-дэсантным батальёнам.

Вучэньне праводзіцца ў адпаведнасьці з плянам супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расеі на 2021 год, яно пройдзе ў тры этапы.

У 2020 годзе ў пэрыяд палітычнага крызісу ў Беларусі прайшло некалькі маштабных вайсковых вучэньняў з удзелам расейскіх узброеных сіл.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG