Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя сёлетнія вайсковыя вучэньні Беларусі і Расеі пачнуцца 9 сакавіка


Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні ва Ўльянаўскай вобласьці ў сакавіку 2018 году
Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні ва Ўльянаўскай вобласьці ў сакавіку 2018 году

Яны пройдуць паралельна на палігонах «Паліўна» Ульянаўскай вобласьці Расеі і «Асіповіцкі» Магілёўскай вобласьці Беларусі.

У сакавіку пройдуць адразу два тактычныя вучэньні Паветрана-дэсантных войскаў Расеі і Сіл спэцыяльных апэрацый узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, інфармуе сайт расейскага Мінабароны.

Першае пройдзе зь 9 па 20 сакавіка на палігоне «Паліўна» Ульянаўскай вобласьці Расеі і будзе прысьвечана «міратворчай тэматыцы». Пасьля фармаваньня зводнага падразьдзяленьня дэсантнікаў дзьвюх краін, на працягу тыдня пройдзе яго «баявое зладжваньне». Актыўная фаза вучэньняў пройдзе ў пэрыяд з 16 па 19 сакавіка.

У іх задзейнічаюць больш за 400 вайскоўцаў і каля 100 адзінак баявой і спэцыяльнай тэхнікі Ўльянаўскага злучэньня, ад беларускага боку больш за 80 вайскоўцаў асобнага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэньня Сіл спэцыяльных апэрацый узброеных сіл, дыслякаванага ў Берасьці.

Акрамя таго, у вучэньнях паўдзельнічаюць 2 ударныя вэрталёты Мі-24 і 6 транспартна-баявых вэрталёты Мі-8АМТШ Цэнтральнай вайсковай акругі.

Другія тактычныя вучэньні пройдуць паралельна, з 15 па 27 сакавіка на палігоне «Асіповіцкі» Магілёўскай вобласьці Беларусі. Пасьля правядзеньня «баявога зладжваньня», якое пройдзе на працягу тыдня пасьля прыбыцьця падразьдзяленьня Паветрана-дэсантных войскаў Расеі (ПДВ), беларускія і расейскія дэсантнікі адпрацуюць сумесныя адмысловыя дзеяньні ўзмоцненага парашутна-дэсантнага батальёну ў абароне і наступе ўдзень і ўначы.

Ад Расеі ў вучэньнях прымуць удзел каля 90 вайскоўцаў Пскоўскага гвардзейскага злучэньня ПДВ, ад Узброеных сіл Беларусі больш за 400 чалавек асабовага складу і каля 100 адзінак баявой і спэцыяльнай тэхнікі Віцебскага асобнага гвардзейскага паветрана-дэсантнага злучэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG