Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу пакінуць краіну


МЗС Беларусі, Менск
МЗС Беларусі, Менск

МЗС Беларусі прапанавала консулу Генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюку пакінуць Беларусь у сувязі з грубым парушэньнем Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах, паведамляе БЕЛТА.

«Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі 9 сакавіка быў выкліканы ў МЗС. Падчас сустрэчы польскаму дыплямату быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула Генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысьвечаным „дню праклятых салдат“, які прайшоў 28 лютага ў Берасьці з удзелам прадстаўнікоў зьвязаных з Польшчай няўрадавых і моладзевых арганізацый», — гаворыцца ў паведамленьні.

У Міністэрстве замежных спраў заявілі: «Прынцыповая і пасьлядоўная пазыцыя беларускага боку ў дачыненьні да „праклятых салдат“ і іх тыповых прадстаўнікоў — банды Бурага — застаецца нязьменнай і неаднаразова даводзілася да польскага боку. Абсалютна непрымальныя для нас гераізацыя ваенных злачынцаў, цынічнае апраўданьне генацыду беларускага народу, грубыя парушэньні абавязаньняў польскага боку па недапушчэньні гераізацыі нацызму».

У гэтай сувязі польскаму боку была ўручаная нота, у якой консулу прапанавана пакінуць тэрыторыю Беларусі.

«Праклятымі салдатамі» ў Польшчы называюць жаўнераў антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады. Рамуальд Райс быў адным зь іх. Ён адказны за спаленьне ў 1946 годзе некалькіх вёсак і забойства 79 чалавек мірнага этнічна беларускага насельніцтва, у тым ліку дзяцей і жанчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG