Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пагроза нацыянальнай бясьпецы»: суд Літвы забараніў «Беларуськалію» пашыраць тэрмінал у порце Клайпеды


Ілюстрацыйнае фота. У порце Клайпеды
Ілюстрацыйнае фота. У порце Клайпеды

Галоўны адміністрацыйны суд Літвы адхіліў скаргу тэрміналу Birių krovinių terminalas, які ажыцьцяўляе перавалку мінэральных угнаеньняў «Беларуськалію», на адмову літоўскага ўраду ў праекце пашырэньня ў Клайпедзкім марскім порце.

«Калегія судзьдзяў, якая прызнала аргумэнты апэляцыйнай скаргі неабгрунтаванымі, адхіліла яе, а рашэньне суду першай інстанцыі пакідае нязьменным», — цытуе пастанову агенцтва «Інтэрфакс».

Такім чынам, суд паставіў кропку ў паўгадавой спрэчцы кампаніі з уладамі Літвы, якія лічаць Birių krovinių terminalas кампаніяй, якая не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі. Папярэдняя інстанцыя, Віленскі акруговы адміністрацыйны суд, прыняла адпаведную пастанову ў сьнежні 2020 году.

«Беларуськалій» валодае 30%-й доляй Birių krovinių terminalas у порце Клайпеды. 70% належыць літоўскаму бізнэсоўцу Ігару Ўдавіцкаму. Ён таксама валодае 100% суседняга тэрміналу ў порце Клайпеды Nemuno terminalas.

«Беларуськалій» пакуль не ўключылі ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу. Пашырэньне тэрмінала ў Клайпедзкім порце пад беларускія грузы абмяркоўвалася даўно, бо пастаўкі праз Клайпеду даволі выгадныя для «Беларуськалію».

Але нядаўна ў беларускім Мінтрансе заявілі, што гатовыя абмяркоўваць перанакіраваньне экспарту калійных угнаеньняў у парты Расеі. Гэтага запатрабаваў летась Аляксандар Лукашэнка як меры ў адказ на санкцыі балтыйскіх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG