Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненьні да прадстаўнікоў ініцыятывы BYPOL


Генэральная пракуратура паведаміла аб адкрыцьці крымінальнай справы «у дачыненьні да тых, хто выехаў за межы краіны і пазыцыянуюць сябе прадстаўнікамі нейкай ініцыятывы BYPOL былых пракурорскага работніка Алега Талерчыка, сьледчага Ігара Лобана, а таксама іншых асобаў»

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай пра прэсавы рэліз пракуратуры.

«Гэтыя грамадзяне на інтэрнэт-рэсурсе падчас відэаканфэрэнцыі для напампоўваньня супрацьстаяньня ў грамадзтве сваімі сьцьвярджэньнямі падахвочвалі слухачоў да варожасьці і розьні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасьці», — гаворыцца ў рэлізе.

Справа распачатая паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) і накіраваная для арганізацыі расьсьледаваньня ў Сьледчы камітэт.

Ведамства падкрэсьлівае, што «будзе і надалей даваць строгую прававую ацэнку публічным выказваньням, якія дэстабілізуюць грамадзкі парадак і пагражаюць нацыянальнай бясьпецы».

Раней ініцыятыва BYPOL апублікавала запісы галасоў, падобных на галасы цяперашняга намесьніка міністра ўнутраных справаў, былога начальніка галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Мікалая Карпянкова і былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева. У запісах ідзе гаворка пра мэтады барацьбы з пратэстоўцамі.

BYPOl аб’ядноўвае былых сілавікоў, якія пайшлі ў адстаўку з-за нязгоды з палітыкай уладаў. Яны арганізавалі за мяжой шэраг расьсьледаваньняў дзеяньняў былых калегаў па здушэньні пратэстаў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG