Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік By_Pol: «У Літве падалі 5 спраў ва ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, у Польшчы рыхтуюць яшчэ 11»


Мацьвей Купрэйчык, By_Pol
Мацьвей Купрэйчык, By_Pol

Мацьвей Купрэйчык з By_Pol заявіў, што ініцыятыве вядома пра пляны ўладаў учыніць правакацыі на будучых маршах.

Былы старшы опэрупаўнаважаны ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньню гандлю людзьмі Мацьвей Купрэйчык зь ініцыятывы By_Pol у інтэрвію каналу «Страна для жизни» расказаў аб сытуацыі зь сілавікамі і новых праектах ініцыятывы.

Паводле Купрэйчыка, вельмі малая частка сілавікоў шчыра верыць, што займаецца слушнай справай. І прывёў сытуацыю з жыцьця: дзейнага супрацоўніка не запрасілі на вечар сустрэчы выпускнікоў у школе, хоць ён хадзіў туды штогод. Для яго гэта быў «жорсткі ўдар», а цяпер ён піша рапарт на звальненьне.

«Афіцэрскі мундзір заплямлены з ног да галавы. Уся віна на Лукашэнку і ягоных загадах».

Заявы кіраўніка КДБ Івана Тэртэля пра тэракты, якія нібыта плянуюць ворагі ўлады, не знайшлі «ніводнага ўцямнага пацьверджаньня», згодна са зьвесткамі By_Pol.

«Аднак мы ведаем пра падрыхтоўку правакацый падчас будучых маршаў пратэсту, і неўзабаве апублікуем гэтыя зьвесткі», — анансаваў Купрэйчык.

Прадстаўнік ініцыятывы сказаў, што ў Літве пададзена пяць спраў ва ўнівэрсальнай крымінальнай юрысдыкцыі, а ў Польшчы рыхтуецца да падачы яшчэ 11. By_Pol зьбіраў для іх доказную базу і апытваў пацярпелых асобаў на тэрыторыі Польшчы. Пры падтрымцы Цэнтру беларускай салідарнасьці неўзабаве справы накіруюць у пракуратуру Польшчы.

Таксама расказаў Купрэйчык і пра тое, як ахоўвалі Ўсебеларускі народны сход.

«Пад самыя звычайныя дарожныя масты выставілі супрацоўнікаў раённых РУУС. Раптам іх узарвуць? Былі супрацоўнікі, якіх паставілі ў 4 раніцы, хоць аўтобусы там праяжджалі толькі апоўдні. Уявіце, як на марозе ў мінус 15 чалавек вымярзае».

Купрэйчык зьдзіўляецца, як людзі ўнутры сыстэмы і афіцэры трываюць такое стаўленьне да сябе. Бо ніхто за такую працу ім дадаткова ня плаціць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG