Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогерку Вольгу Такарчук адпусьцілі з ізалятара пад падпіску


Ізалятар на Акрэсьціна, ілюстрацыйнае фота
Ізалятар на Акрэсьціна, ілюстрацыйнае фота

Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня пад падпіску.

Як нагадвае праваабарончы цэнтар «Вясна», яе схапілі 2 сакавіка ў межах артыкула 391 Крымінальнага кодэксу. Тады ў розных гарадах Беларусі сілавікі затрымалі блізу трох дзясяткаў адміністратараў раённых і профільных тэлеграм-чатаў.

На мінулым тыдні Вольгу Такарчук спрабавалі выклікаць у РУУС Першамайскага раёну сталіцы, аднак позвы яна не атрымала.

2 сакавіка яна патэлефанавала маці і пасьпела сказаць, што яе «забіраюць». Прычынай нібыта «абраза службовай асобы».

Папярэдні раз Вольгу Такарчук праваахоўнікі ўзялі 25 студзеня — тады яе муж Дзьмітры растлумачыў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала шарыкі з вакна.

На YouTube-канал Вольгі Такарчук падпісаныя больш за 30 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG