Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню АГП вызвалілі з турмы на Акрэсьціна, дзе ён адбыў трое сутак, хоць гарадзкі суд скасаваў арышт


Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў
Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябра Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова 4 сакавіка вызвалілі зь ЦІП на завулку Акрэсьціна ў Менску.

Як паведаміла БелаПАН намесьніца кіраўніка партыі Антаніна Кавалёва, палітыка адпусьцілі праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня, якое адбылося 1 сакавіка.

«Мы меркавалі, што яго адправілі адбываць 15 сутак, аднак участковы сказаў, што Мікалай затрыманы да суду па іншым пратаколе. Усяго на яго складзена тры пратаколы за непадпарадкаваньне супрацоўнікам праваахоўных органаў», — сказала яна.

У Сьледчым камітэце падчас допытаў летась 30 сьнежня, а таксама 5 і 11 студзеня ў якасьці сьведкі ў межах крымінальнай справы па факце стварэньня Каардынацыйнай рады Мікалай Казлоў адмовіўся даць падпіску аб неразгалошваньні.

На трэцім допыце на яго быў складзены пратакол па арт. 23.4 КаАП. 18 лютага суд Партызанскага раёну Менска пастанавіў арыштаваць лідэра АГП на 15 сутак і адпусьціў яго з залі суду. Абарона падала скаргу на рашэньне, і 2 сакавіка яго адмянілі — справу перадалі для разгляду іншаму судзьдзі.

Другі пратакол суд вярнуў у міліцыю на дапрацоўку, а заплянаваны яшчэ на 26 лютага суд перанесьлі на нявызначаны тэрмін.

Па факце трэцяй адмовы ад падпіскі аб неразгалошваньні Мікалай Казлоў павінен быў зьявіцца для дачы тлумачэньняў у Партызанскае РУУС Менску 1 сакавіка. Аднак адтуль яго адправілі ў турму на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG