Нягледзячы на гэта, Мікалая Казлова так і не адпусьцілі, паведамілі ў прэсавай службе АГП. Участковы ў Партызанскім РУУС Менску сказаў, што Казлоў затрыманы да наступнага суду, які пройдзе 3 сакавіка. Аднак ні канцылярыя ў адміністрацыйных справах, ні сакратар судзьдзі ня маюць інфармацыі, ці адбудзецца працэс сапраўды.
72 гадзіны ад моманту затрыманьня кіраўніка АГП мінаюць у сярэдзіне дня 4 сакавіка.
1 сакавіка Мікалая Казлова выклікалі ў Партызанскае РУУС Менску для складаньня трэцяга запар пратаколу за «непадпарадкаваньне» — адмову даваць падпіску аб невыдаваньні ў «справе Каардынацыйнай рады». Зь міліцыі ён ня выйшаў.
Пазьней сваякам сказалі, што яго забралі ў турму на Акрэсьціна адбываць адміністрацыйнае пакараньне — прысуджаныя раней 15 дзён арышту.