Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 сутак за барэльеф з «Пагоняй». Працяг арыштаў і затрыманьняў


Зьміцер Салаўёў
Зьміцер Салаўёў

У Беларусі працягваюцца затрыманьні, ператрусы і арышты

Праваабаронцу «Вясны» Зьмітра Салаўёва арыштавалі на 12 сутак.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал гэтай праваабарончай арганізацыі.

16 лютага падчас масавых ператрусаў у праваабаронцаў і журналістаў супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа без папярэджаньня выламалі дзьверы ў доме Зьмітра Салаўёва. У кватэры праваабаронцы правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. Таксама на Салаўёва склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікетаваньне: на яго доме ўбудаваны бэтонны барэльеф з Пагоняй.

Восем год таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам, які нават не пафарбаваны. Судзьдзя Менскага раёну Анжаліка Казлова пытала ў праваабаронцы, ці цікавіцца ён палітычнай сытуацыяй у краіне, ці ведае ён, што пратэсты праходзяць пад гербам «Пагоня». Для вынясеньня рашэньня судзьдзі Казловай нават не спатрэбіўся перапынак. Рашэньне — 12 сутак арышту.

Паводле тэлеграм-каналу «Белсату», у магілёўскага праваабаронцы і журналіста Алеся Буракова-старэйшага сёньня прайшоў ператрус. Ён адбываўся ў межах сьледчых дзеяньняў паводле артыкула 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Як паведаміў тэлеграм-канал газэты «Наша Ніва», старшыня АГП Мікалай Казлоў асуджаны да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак за «непадпарадкаваньне». Судзьдзя Партызанскага раёну Менску Міхаіл Макарэвіч асудзіў палітыка за адмову даваць падпіску аб неразгалошваньні ў Сьледчым камітэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG