Пасьля амаль 24 гадоў на пасадзе прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Аляксандра Лукашэнку замяніў ягоны старэйшы сын Віктар. Адбылося гэта пасьля ўвядзеньня санкцый з боку Міжнароднага алімпійскага камітэту супраць кіраўніцтва НАК Берарусі за перасьлед спартоўцаў з палітычных матываў. Паглядзелі, як беларусы адрэагавалі на гэтую падзею у сацыяльных сетках.