Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» і 15 лютага паступае ў продаж, паведамляе ініцыятыва BY_CULTURE.
У кнізе апавядаецца пра 18 асобаў, сярод іх Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі. Некаторыя матэрыялы, якія ўтрымліваюцца ў кнізе, публікуюцца ўпершыню. Выданьне — частка агульнага праекту «(Не)расстраляныя», куды ўваходзяць таксама песьні на вершы забітых паэтаў ды курс лекцый. Усяго ў працы над ім было задзейнічана каля шасьцідзесяці чалавек.