Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт вінаваціць Цапкалу ў хабары, хоча патрабаваць ад Латвіі экстрадыцыі


Валер Цапкала на зборы подпісаў у Маладэчне за вылучэньне на пасаду прэзыдэнта, 17 чэрвеня 2020
Валер Цапкала на зборы подпісаў у Маладэчне за вылучэньне на пасаду прэзыдэнта, 17 чэрвеня 2020

Сьледчы камітэт накіраваў дакумэнты ў Генэральную пракуратуру, каб ініцыяваць пытаньне перад Латвіяй аб экстрадыцыі былога прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду, колішняга кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валера Цапкалы.

Як паведаміла дзяржаўнае Агенцтва тэлевізійных навін, яго абвінавачваюць «па шэрагу карупцыйных злачынстваў і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры».

Раней СК праз генэральнага пракурора ўжо накіраваў у Польшчу дакумэнты на экстрадыцыю адміністратараў сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» Сьцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG