Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія бізнэсоўцы-патрыёты спалохаліся, што Навальная можа «стаць Ціханоўскай»


Рахман Янсукаў, прэзыдэнт Асацыяцыі прадпрымальнікаў у разьвіцьці бізнэс-патрыятызму «Аванти»
Рахман Янсукаў, прэзыдэнт Асацыяцыі прадпрымальнікаў у разьвіцьці бізнэс-патрыятызму «Аванти»

Расейская Асацыяцыя прадпрымальнікаў у разьвіцьці бізнэс-патрыятызму «Аванти» прапануе забараніць фізычным асобам – «замежным агентам» і іхным блізкім сваякам браць удзел у выбарах на ўсіх узроўнях.

Тэкст ліста прэзыдэнта асацыяцыі Рахмана Янсукава на імя сьпікераў Дзяржаўнай Думы і Савету Фэдэрацыі Вячаслава Валодзіна і Валянціны Мацьвіенкі апублікаваў сайт агенцтва «РИА Новости».

У ім сказана, што ўнясеньне зьменаў у заканадаўства дазволіць пазьбегнуць паўтарэньня сытуацыі, якая склалася ў Беларусі.

«Як вынік — масавыя пратэсты ў Беларусі, якія працягваліся ўсё лета, восень і не сьціхаюць да гэтага часу, хоць і ў мінімальных маштабах. Як вядома, пажар лягчэй прадухіліць, чым патушыць. Прадухіленьне магчымага ўдзелу ў выбарах у Дзяржаўную думу Юліі Навальнай, жонкі замежнага агента Аляксея Навальнага, дазволіць прадухіліць беларускі сцэнар і зробіць станоўчы ўплыў на захаваньне стабільнасьці палітычнай сыстэмы нашай краіны», — заявілі ў асацыяцыі.

Янсукоў «актуальнасьць» гэтай прапановы тлумачыць «высокай актыўнасьцю празаходніх грамадзкіх дзеячоў, якія фінансуюцца з-за мяжы, з мэтай ажыцьцяўленьня гвалтоўнай зьмены ўлады».

«Відавочна, што спробы “разгайдаць лодку“, якія вырасьлі пасьля “трыюмфальнага” вяртаньня Аляксея Навальнага ў Расею, ня спыняцца ажно да выбараў у Дзяржаўную думу 19 верасьня 2021 году і, магчыма, будуць працягвацца пасьля іх завяршэньня», — лічыць ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG