Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Васкрасенскага папрасіла Сьледчы камітэт выпусьціць зь СІЗА студэнтаў-палітвязьняў


Студэнцкая акцыя ў МДЛУ
Студэнцкая акцыя ў МДЛУ

У сьпісе адсутнічае дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі Алана Гебрэмарыям.

1 лютага так званы «Круглы стол дэмакратычных сіл», які ўзначальвае Юры Васкрасенскі, зьвярнуўся да кіраўніка Сьледчага камітэту Івана Наскевіча з просьбай зьмяніць меру стрыманьня студэнтам беларускіх ВНУ, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА, піша «Наша ніва».

У заяве гаворыцца, што зьмяненьне меры стрыманьня пакажа «справядлівасьць і міласэрнасьць беларускага правасудзьдзя».

У «сьпіс Васкрасенскага» трапілі 14 асобаў: Кася Будзько, Настасься Булыбенка, Арцём Вінакураў, Вікторыя Гранкоўская, Тацяна Якельчык, Марыя Каленік, Яўген Каліноўскі, Ягор Канецкі, Уладзіслаў Марціновіч, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот, Ільля Трахтэнберг, Глеб Фіцнэр, Ільля Мігно.

У сьпісе адсутнічае Алана Гебрэмарыям, якая хоць і ўдзельнічае ў студэнцкім руху, але фармальна студэнткай ужо не зьяўляецца.

Сам Васкрасенскі ўстрымаўся ад камэнтароў, на ягоным тэлеграм-канале на момант публікацыі таксама няма інфармацыі аб просьбе да СК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG