Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына першая ў Эўразьвязе ўхваліла выкарыстаньне кітайскай вакцыны


Вугоршчына першая з краін Эўрапейскага Зьвязу паведаміла пра ўхваленьне кітайскай вакцыны ад каранавірусу вытворчасьці Sinopharm.

На мінулым тыдні краіна таксама стала першай зь сябраў ЭЗ, хто ўхваліў да выкарыстаньня расейскую вакцыну «Спутник V». Гэта было зроблена нягледзячы на тое, што Эўрапейскі Зьвяз пакуль не дазволіў прымяняць «Спутник V» на тэрыторыі ЭЗ.

Вакцына Sinopharm выклікала спрэчкі шмат у якіх краінах Захаду. Кітай ухваліў гэтую вакцыну да выкарыстаньня ў канцы мінулага году, не прывёўшы, зрэшты, дадзеных аб яе дзейснасьці, хоць распрацоўшчык заяўляў пра 79 адсоткаў эфэктыўнасьці. Гэта значна ніжэй за 95 адсоткаў, пра якія паведамляюць вытворцы вакцын Pfizer / BioNTech і Moderna.

Сэрбія, якая на мінулым тыдні атрымала 1 000 000 дозаў вакцыны Sinopharm, падтрымлівае з Пэкінам цесныя сувязі, кітайскія кампаніі ўклалі ў гэтую краіну на Заходніх Балканах мільярды эўра. Краіна, якая мае і цесныя сувязі з Расеяй, пачала 6 студзеня выкарыстоўваць таксама расейскую вакцыну «Спутник V», нягледзячы на адсутнасьць маштабных клінічных выпрабаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG