Колькасьць выяўленых заражэньняў каранавірусам у сьвеце з пачатку пандэміі на раніцу чацьвярга склала 100 млн 866 тысяч 32 выпадкі, прыводзіць дадзеныя амэрыканскага ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза «Інтэрфакс».
Ва ўсім сьвеце колькасьць памерлых ад зьвязаных з COVID-19 захворваньняў вырасла за дзень да 2 млн 174 тыс. 129, паправіліся больш за 72 млн чалавек.
У лік краін, дзе 5 млн і болей заражэньняў каранавірусам, уваходзяць ЗША, Індыя і Бразылія.
Лідэрам у колькасьці тых, хто заразіўся і хто памёр, застаюцца Злучаныя Штаты, дзе выяўлены 25 млн 598 тыс. 61 інфікаваны, зафіксавана 429 тыс. 195 сьмяротных выпадкаў, выздаравелі больш за 15 млн чалавек.
Другое месца ў колькасьці тых, хто заразіўся, займае Індыя, дзе колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 з пачатку пандэміі склала 10 млн 701 тыс. 193, колькасьць памерлых — 153 тыс. 847, паправіліся звыш 10,3 мільёна чалавек.
Трэцяя пазыцыя ў сьвеце ў колькасьці інфікаваных у Бразыліі. Там за час пандэміі зарэгістравана 8 млн 996 тыс. 876 захварэлых, зь іх памерлі 220 тыс. 161 чалавек, паправіліся звыш 7,9 млн.
Паводле зьвестак парталу Worldometer, які спэцыялізуецца на статыстыцы аб найважнейшых сусьветных падзеях, каэфіцыент сьмяротнасці на 1 млн насельніцтва плянэты склаў на раніцу чацьвярга 280,2. У ЗША на 1 млн жыхароў памерлі 1 тыс. 323 чалавекі, Індыі — 111, Бразыліі — 1 тыс. 32.