Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматыя пратэсту: з кім ужо сустрэлася і дзе выступіла Ціханоўская. Сьпіс


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская возьме ўдзел у онлайн-слуханьнях аб сытуацыі са свабодай слова ў Беларусі ў Радзе Бясьпекі ААН. Слуханьні былі ініцыяваныя чальцамі Рады Бясьпекі — Эстоніяй, Францыяй, Ірляндыяй, Нарвэгіяй, Вялікай Брытаніяй і ЗША.

Прапануем кроніку самых важных міжнародных сустрэч і выступаў Ціханоўскай за час пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

  • 24 жніўня. Сустрэча з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэнам Бігэнам
  • 25 жніўня. Выступ на нечарговым пасяджэньні камітэту замежных справаў Эўрапарлямэнту, прысьвечаным Беларусі
  • 4 верасьня. Выступ на слуханьнях па сытуацыі ў Беларусі ў Радзе бясьпекі ААН
  • 8 верасьня. Выступ на пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы
  • 9 верасьня. Сустрэча ў Варшаве з прэмьер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім
  • 18 верасьня. Выступ па пасяджэньні Рады правоў чалавека ААН, прысьвечаным сытуацыі ў Беларусі
  • 21 верасьня. Сьняданак з кіраўніком дыпляматычнага ведамства ЭЗ Жузэпам Бурэлем і міністрамі замежных справаў шэрагу краінаў Зьвязу
  • 21 верасьня. Выступ у Эўрапарлямэнце
  • 29 верасьня. Сустрэча ў Вільні з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам
  • 6 кастрычніка. Сустрэча ў Бэрліне з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель
  • 7 кастрычніка. Выступ у Нацыянальнай асамблеі Францыі
  • 8 кастрычніка. Сустрэча з кіраўніцтвам Славаччыны — міністрам замежных справаў Іванам Карчокам, прэм’ер-міністрам Ігарам Матавічам і прэзыдэнткай Зузанай Чапутавай
  • 8 кастрычніка. Сустрэча кіраўнікамі МЗС Аўстрыі Аляксандрам Шаленбэргам, Баўгарыі Кацярынай Захарыевай і Грэцыі Нікасам Дэндзіасам
  • 20 кастрычніка. Сустрэча з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім
  • 23 кастрычнік.а Сустрэча з дацкім міністрам замежных спраў Епе Кофадам
  • 5 лістапада. Сустрэча з кіраўніком ураду Аўстрыі Сэбастыянам Курцам
  • 14 лістапада. Сустрэча ў Латвіі з прэзыдэнтам гэтай краіны Эгілсам Левітсам, прэм’ерам Крыш'янісам Каріньшам і міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам
  • 17 лістапада. Сустрэча з кіраўніцай МЗС Швэцыі Ан Ліндэ і лідэрам апазыцыі Ульфам Крыстэнсанам
  • 19 лістапада. Сустрэча з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ.
  • 20 лістапада. Сустрэча зь міністрам замежных спраў Нідэрляндаў Стэфанам Блокам
  • 14 сьнежня. Сустрэча з фэдэральным прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам
  • 15 сьнежня. Выступ у Эўрапарлямэнце напярэдадні ўручэньня лідэрам беларускай апазыцыі прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год
  • 22 сьнежня. Сустрэчы з міністаркай замежных справаў Гішпаніі Аранчай Гансалес Лаяй і былым генэральным сакратаром NATO Гаўерам Саланам, а таксама тэлефонная гутарка з прэм’ер-міністрам Гішпаніі Пэдра Санчасам
  • 8 студзеня. Сустрэчы зь міністрам замежных спраў Літвы Габрыелюсам Ландсбергісам і віцэ-міністрам Мантасам Адаменасам
  • 13 студзеня. Выступ у Сейме Літвы з нагоды атрыманьня ад літоўскага ўраду Прэміі свабоды
  • 16 студзеня. Выступ на зьезьдзе Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, на якім выбралі магчымага пераемніка Мэркель
  • 21 студзеня. Сустрэча з прэзыдэнткай Эстоніі Керсьці Кальюлайд

Хто такая Сьвятлана Ціханоўская?

Сьвятлана Ціханоўская — беларускі палітык, былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі. Цяпер знаходзіцца ў Літве.

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская
  • Сьвятлана Ціханоўская нарадзілася ў 1982 годзе ў Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць).
  • 15 траўня 2020 году пасьля адмовы Цэнтральнай выбарчай камісіі зарэгістраваць мужа Сьвятланы, зьняволенага лідэра кампаніі «Страна для жизни» блогера Сяргея Ціханоўскага, Сьвятлана ад свайго імя падала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. 20 траўня яе групу зарэгістравалі. 29 траўня кіраўніка яе выбарчага штабу Сяргея арыштавалі зноў.
  • Кандыдаткай у прэзыдэнты Ціханоўскую зарэгістравалі 14 ліпеня 2020.
  • Пасьля арышту прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і ўцёкаў за мяжу яшчэ аднаго прэтэндэнта Валера Цапкалы іх штабы аб’ядналіся з штабам Сьвятланы Ціханоўскай. Аб’яднаны штаб правёў пасьпяховую выбарчую кампанію з шматтысячнымі мітынгамі ў вялікіх і малых гарадах Беларусі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
  • Паводле афіцыйных зьвестак ЦВК, на выбарах Сьвятлана Ціханоўская набрала 10,09%, а Аляксандар Лукашэнка — 80,08%. Ціханоўская адмовілася прызнаць гэтыя вынікі і 10 жніўня асабіста накіравалася ў ЦВК, каб іх абскардзіць.
  • З ЦВК палітык не вярнулася. Сувязь зь ёю зьнікла, празь некалькі гадзін у вэстыбюлі ЦВК яна паведаміла, што «прыняла рашэньне» і зьехала ў невядомым кірунку. 11 жніўня стала вядома, што яна ў Літве. Былі апублікаваныя два відэазвароты Ціханоўскай, адзін зь якіх быў запісаны ў ЦВК пасьля размовы з двума высокапастаўленымі сілавікамі, у ім Ціханоўская заклікае дэманстрантаў не выходзіць на вуліцы. Кіраўніцтва Літвы 11 жніўня заявіла, што звароты Ціханоўская запісала пад ціскам і шантажом.
  • Празь некалькі дзён пасьля фактычнай «дэпартацыі» ў Літву Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе ролю «нацыянальнага лідэра».
  • 18 жніўня з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай у Беларусі была створаная Каардынацыйная рада для транзыту ўлады.
  • 10 верасьня 2020 Сэйм Літвы прагаласаваў за прызнаньне Сьвятланы Ціханоўскай абраным кіраўніком Беларусі.
  • Ад верасьня 2020 году Ціханоўская наведала з працоўнымі візытамі дзясяткі краін сьвету і сустрэлася зь іх лідэрамі. Сярод іх прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, высокі прадстаўнік ЭЗ Жузэп Бурэль, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ды інш.
  • Сьвятлана Ціханоўская кантактавала з актыўнымі людзьмі ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 і 2021 гадоў, прызначыла сваіх прадстаўнікоў для падтрыманьня лучнасьці з сацыяльнымі і прафэсійнымі групамі ў краіне.
  • Ціханоўская выступіла за правядзеньне ў Беларусі новых празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў пры міжнародным кантролі і актыўна заклікала міжнародную супольнасьць да ўдзелу ў арганізацыі перамоваў зь цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі.
  • За два гады Ціханоўская, яе штаб і зьвязаныя з ёй ініцыятывы дапамагалі палітвязьням, выступалі з шэрагам гуманітарных і палітычных ініцыятываў.
  • Яна выступала супраць сфальшаванага канстытуцыйнага рэфэрэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам у 2022 годзе.
  • У лютым 2022 Ціханоўская асудзіла расейскую агрэсію супраць Украіны і саўдзел у ёй рэжыму А. Лукашэнкі, у сакавіку 2022 году стварыла беларускі Антываенны рух.
  • У красавіку 2022 году Ціханоўская на канфэрэнцыі Рады Бясьпекі ААН заявіла, што «поўдзень Беларусі фактычна знаходзіцца пад расейскай акупацыяй».
  • Ціханоўская правяла пасьпяховыя перамовы з урадам Польшчы і дамаглася асаблівых умоваў для прыезду і легалізацыі беларусаў, ня згодных з рэжымам Лукашэнкі.
  • У жніўні 2022 году Сьвятлана Ціханоўская стварыла Аб’яднаны пераходны кабінэт, назвала чатырох сваіх прадстаўнікоў.
  • У лістападзе 2022 Ціханоўская ўпершыню назвала сябе прэзыдэнтам-электам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG