Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць сьмярцей ад COVID-19 у ЗША перавысіла колькасьць загінулых падчас Другой усясьветнай вайны


Паводле стану на 20 студзеня, ахвярамі каранавірусу сталі 405 400 грамадзян ЗША, паведаміў «Голас Амэрыкі».

На Другой усясьветнай вайне загінулі 405 399 амэрыканцаў.

У ЗША жыве 4 адсоткі насельніцтва сьвету, але пры гэтым у Штатах зарэгістравалі 20% сьмярцей ад COVID-19 на Зямлі.

«Нам патрэбны ўсе нашыя сілы, каб вытрываць гэтую цёмную зіму. Мы ўступаем у самы цяжкі і сьмертаносны пэрыяд распаўсюджаньня вірусу», — сказаў прэзыдэнт Джо Байдэн у сваёй інаўгурацыйнай прамове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG