Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі патрабуе сустрэчы з генпракурорам


Народны мэмарыял у гонар Рамана Бандарэнкі
Народны мэмарыял у гонар Рамана Бандарэнкі

Маці забітага мастака і актывіста Рамана Бандарэнкі зьвярнулася да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з просьбай запрасіць яе і адваката на сустрэчу з генэральным пракурорам Беларусі.

Раней беларускі аргкамітэт чэмпіянату сьвету ў хакеі заявіў, што гатовы арганізаваць сустрэчу дысцыплінарнай камісіі з Генэральным пракурорам Беларусі, каб азнаёміцца з вынікамі праверкі па факце забойства Рамана Бандарэнкі.

«Прайшлі ўжо 64 дні з моманту, як ня стала майго адзінага сына. 64 дні ігнараваньня, маўчаньня, сачэньня, праслухоўваньня, запалохваньня, зьліву асабістай інфармацыі», — сказала Алена Бандарэнка ў звароце на імя прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазеля.

Крымінальную справу па факце забойства Рамана Бандарэнкі так і не завялі. На відэа зь месца здарэньня сярод нападнікаў бачылі ў тым ліку чалавека, падобнага да старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава.

18 студзеня на адмысловым паседжаньні Міжнароднай фэдэрацыі хакею павінна вырашыцца, ці мэтазгодна праводзіць чэмпіянат сьвету 2021 году ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG