Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу памёр генэральны дырэктар «Вітэкс» і заснавальнік «Беліты»


Віктар Цярэшчанка, генэральны дырэктар "Беліта-Вітэкс", фота Tut.by
Віктар Цярэшчанка, генэральны дырэктар "Беліта-Вітэкс", фота Tut.by

Віктару Цярэшчанку было 83 гады.

Як паведамілі Tut.by блізкія Цярэшчанкі, апошнім часам бізнэсовец лячыўся ад каранавіруснай інфэкцыі.

«У яго было яшчэ шмат ідэй. Віктар Аляксеевіч планаваў выпісацца зь лякарні і далей працягваць працаваць, але ўсё пайшло па іншым сцэнары», — сказалі сваякі бізнэсоўца.

Віктар Цярэшчанка вядомы як стваральнік аднаго з самых пасьпяховых беларускіх касмэтычных бізнэсаў.

У пачатку 2020 году ён расказаў, што «Беліта» і «Вітэкс» цесна зьвязаныя паміж сабой маркетынгам, распрацоўкамі, прасоўваньнем. Доля экспарту кампаній — больш за 60%, таваразварот — звыш 120 мільёнаў долараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG